Акцыя “Гаворым па – беларуску”
Вучні пачатковай школы былі запрошаны у інфрмацыйна бібліятэчны цэнтр. Для іх была падрыхтавана праграма “Люты – апошні месяц зімы”. Люты гэта яшчэ зіма. Але ўсё часцей хмарнае неба становіцца незвычайна блакітным, а сонца не па-зімоваму яркім і цёплым. Сустрэча была вельмі цікавай. Дзеці слухалі зімовыя беларускія казкі, чыталі вершы, дзівіліся прыгожым карцінам мастакоў, слухалі масленічныя песні.