Акцыя “Гаворым па - беларуску”

Дата: 25 ноября 2019 в 09:36
313 просмотров

Кожны год у нашай школе праводзіцца акцыя “Гаворым па - беларуску”
Навучэнцы вядуць гаворку аб тым, што наша мова – адна з найчысцейшых і найпрыгажэйшых у славянскай сям’і моў. Яна мілагучная, пяшчотная і напеўная.На працягу дня мы неаднаразова пераконваліся, што нашы дзеці любяць і разумеюць беларускае слова, умеюць размаўляць па-беларуску. Напрыклад , з самай раніцы гучаў для бацькоў, настаўнікаў і вучняў музычны рэлакс “Паслухай песню беларускую”. А яшчэ адбыліся цікавыя мерапрыемствы: інтэлектуальныя гульні “Беларусазнаўцы”, “Знаўцы роднага слова”, “Моўныя залацінкі”, пазнавальная віктарына “У свеце загадак і цудаў”, незвычайная вандроўка “Наша Шуміліншчына.Сіроціна” і іншыя мерапрыемствы. Акцыя была прасякнута клопатам аб тым, каб выхаваць у вучняў беражлівыя адносіны да роднай мовы, гісторыі і культуры беларускага народа.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.